Шукаеш нешта канкрэтнае? Паглядзім, што мы можам зрабіць...

Поиск выполняется…

На жаль, у нас няма кантэнту, які б адпавядаў таму, што ты шукаеш.

  • Правер правільнасць напісання ключавога слова

  • Паспрабуй іншыя словы або фразу

  • Паспрабуй увесці больш агульнае ключавое слова

Нашы Калекцыі

Пагаворым пра прадукты без цукру

Яшчэ ў 80-х гадах мы пачалі рабіць усё магчымае, каб у нашых смачных раслінных прадуктах было як мага менш цукру. Цяпер у нас ёсць цэлая серыя прадуктаў і напояў Alpro Без цукру, у якіх зусім няма цукру. Класна! Мы прапаноўваем цудоўныя раслінныя прадукты і заахвочваем здаровыя звычкі. Адмовіцца ад цукру з нашай дапамогай так лёгка!

Нашы прадукты Без цукру асаблівыя, гэта варта ведаць
  • Ніякага цукру, без падсаладзіцеляў

    Ніякага цукру, без падсаладзіцеляў

    Чыста раслінны смак, без цукру або дабаўленых падсаладзіцеляў. Скараці спажыванне без асаблівых намаганняў. Файна!

  • Дзе і калі заўгодна*

    Дзе і калі заўгодна*

    Налі ў шклянку, у страву са злакаў, дабаў у каву або гарбату. Ёсць многа спосабаў, як выкарыстоўваць нашы прадукты Без цукру!

    *Крыніца кальцыю. Кальцый неабходны, каб твае косці былі ў парадку. Для добрага здароўя рэкамендуем разнастайны, збалансаваны рацыён і здаровы лад жыцця.
  • Жыццё і так салодкае!

    Жыццё і так салодкае!

    Каму патрабен цукр, калі гародніна і сокі такія смачныя і салодкія? Нашы прадукты Без цукру і дабавак цудоўна падыходзяць для несалодкіх перакусак і страў.

У цябе ёсць пытанне адносна нашых прадуктаў Без цукру?
  • Мэта Alpro — дабаўляць як мага меней цукру ў любыя нашы вырабы. Мы верым, што з раслінных інгрэдыентаў, такіх як садавіна, арэхі і какос, якія і так дастаткова салодкія, можна ствараць смачныя стравы і напоі. Мы прапаноўваем шырокі асартымент прадуктаў харчавання і напояў з рознай колькасцю цукраў. Для кожнага знойдзецца нешта сваё. Ад непадсалоджаных прадуктаў і прадуктаў з нізкім утрыманнем цукраў да ўмерана падсалоджаных дэсертаў. Непадсалоджаны для Alpro азначае без цукраў і без падсаладзіцеляў.

    Калі рэцэпт патрабуе крыху дадатковай салодкасці, таму што асноўны інгрэдыент зусім не салодкі ці замала салодкі, мы выбіраем найменшую колькасць цукру, якая забяспечвае патрэбны смак. Мы імкнёмся да таго, каб нашы прадукты ўтрымлівалі істотна менш цукраў, чым параўнальныя прадукты на рынку.

    Вось што дадае нашым прадуктам салодкі смак (усё прыроднага паходжання):

    • Белы бураковы цукар — вырошчваецца ў Еўропе, каб адлегласць ад поля да стала была як мага карацейшай.

    • Трысняговы цукар — паходзіць з раёну Карыбскага мора.

    • Глюкозна-фруктозны сіроп — вырабляецца з цукровых буракоў або кукурузы.

    • Падсаладзіцель — атрымліваецца выключна са стэвіі. Мы ніколі не будзем выкарыстоўваць штучныя цукразаменнікі.

  • Alpro прапануе шырокі асартымент прадуктаў харчавання і напояў, якія ўтрымліваюць розную колькасць цукру: ад несалоджаных і прадуктаў з нізкай колькасцю цукру да ўмерана падсалоджаных дэсертаў.

    Мы пастаянна паляпшаем нашы рэцэпты і выпрабоўваем новыя, выкарыстоўваючы новыя інгрэдыенты і тэхналогіі, што дазваляе нам стала ўдасканальваць нашу прадукцыю. У некаторых прадуктах з асартыменту Alpro мы ўжо знізілі агульную колькасць цукру на 15 %. Уся прадукцыя Alpro характарызуецца тым жа, калі не меншым, утрыманнем цукру, што і параўнальныя малочныя альтэрнатывы.

  • У цэлым, у соевых прадуктах менш цукраў, чым у падобных малочных. Малочныя прадукты ўтрымліваюць малочны цукар лактозу, якая адсутнічае ў вырабах з соі. У паўабястлушчаным малаку 5 г лактозы на 100 мл, а ў 100 мл соевага напою без напаўняльнікаў прыблізна 2,5 г цукраў. Мы выкарыстоўваем найменшую магчымую колькасць цукраў, каб забяспечыць пажаданы смак. Дзякуючы гэтаму соевыя прадукты — ідэальны складальнік здаровага, збалансаванага рацыёну.

  • Не, яны выкарыстоўваюцца целам аднолькава. Усе цукры незалежна ад таго, ці яны былі дабаўлены ў прадукты ці прысутнічаюць там натуральным чынам, складаюцца з аднолькавых састаўных элементаў — малекул цукру. Гэта могуць быць адзіночныя малекулы (монацукрыды: глюкоза, фруктоза і галактоза) або дзве злучаныя малекулы (дыцукрыды: цукроза, лактоза і мальтоза). Вось чаму дабаўленыя і прыродныя цукры перапрацоўваюцца целам аднолькава і забяспечваюць адну і тую ж колькасць калорый — 4 ккал на грам цукру.

  • У рамках здаровага, збалансаванага рацыёну рэкамендаваная сутачная норма спажывання (НС) усіх цукраў — 90 грамаў. Яна ўключае цукры, якія натуральным чынам прысутнічаюць у ежы, а таксама дабаўленыя цукры.

    НС паказвае, якую колькасць цукраў можа з'есці ў дзень сярэдняя асоба ў складзе здаровай, збалансаванай дыеты. Пад такой асобай маецца на ўвазе жанчына сярэдніх памераў, якая мае сярэднюю фізічную нагрузку. Аднак НС не павінна быць мэтай. У залежнасці ад індывідуальных фактараў, такіх як век і ўзровень актыўнасці, патрабаванні могуць адрознівацца.

Праглядзі іншыя нашы калекцыі