Пагаворым пра авёс
Увага, авёс на падыходзе і, здаецца, вам па дарозе! У Alpro мы заўсёды цанілі мяккі, саладкаваты смак аўса. Таму ў нас у асартыменце столькі аўсяных страў і напояў. Нашаму аўсу не прыходзіцца падарожнічаць далёка. Увесь ён вырошчваецца паблізу, у Еўропе. Чым карацейшая адлегласць ад поля да стала, тым лепш для нашай планеты.
Наш авёс асаблівы, гэта варта ведаць
Проста авёс!
Мяккі і пяшчотны, авёс не толькі смачны, ён яшчэ і карысны. Яго маленькія зярняткі ўтрымліваюць багата клятчаткі, вітаміну B і мінералаў.
Авёс, добры для планеты
Лёгкая ва ўсіх адносінах культура, якая пакідае невялікі вугляродны след. Авёс патрабуе меньш угнаенняў, чым іншыя збожжавыя, дапамагае спраўляцца са шкоднікамі, паляпшае якасць глебы і садзейнічае стварэнню біяразнастайнасці. Як цудоўна!
Авёс — наш лёс
Мяккі, далікатны смак аўса пасябруе з чым заўгодна. Таму ён улюбёны інгрэдыент для многіх напояў і страў.
Відавочна, добрая ежа не можа быць без добрых інгрэдыентаў. Мы патрабавальна ставімся да сыравіны, якую мы выкарыстоўваем, і хочам быць упэўненыя, што культываванне нашых інгрэдыентаў адбываецца як мага больш экалагічна.
Наш авёс і міндаль вырошчваюцца ў Еўропе. Большая частка соі таксама, а калі б мы маглі вырошчваць ў Еўропе і какосы, мы б гэта зрабілі! Але ім патрэбныя трапічныя дажджы і сонейка, таму мы хаця б мінімізуем авіяперавозкі і перавозім асноўныя інгрэдыенты марскім транспартам.
Аўсяны напой вырабляецца з двух галоўных інгрэдыентаў: аўса і вады.
Пры вырабе нашага аўсянага напою мы дабаўляем авёс, які вырошчваецца выключна ў Еўропе, у ваду, намочваем, змешваем і фільтруем. А вынік? Далікатны, смачны аўсяны напой з крэмавай тэкстурай. Ён безмалочны і безлактозавы ад прыроды. У ім багата клятчаткі і мала тлушчу. Наш аўсяны напой мае ўнікальны саладкаваты смак, і наогул ён цудоўны ва ўсіх адносінах. Больш таго, ён файны для нашай планеты**. Пакаштуй аўсяны напой!
Аўсяны напітак вырабляецца з харчовага аўса і ўтрымлівае багата клятчаткі. Пры вырабе нашага аўсянага напою мы дабаўляем авёс, які вырошчваецца выключна ў Еўропе, у ваду, намочваем і змешваем. Нарэшце ўсе цвёрдыя часткі аўса адфільтроўваюцца, і застаецца смачны аўсяны напой.
Веганскі, безмалочны і безлактозны (а таксама з нізкім утрыманнем тлушчу), цудоўная альтэрнатыва малаку. Як яго не любіць?
Калі ты калісьці атрымліваў асалоду ад аўсянага напою, ты ведаеш, што ён саладзейшы, чым іншыя раслінныя альтэрнатывы напіткаў. Магчыма, цябе цікавіць, ці ёсць у ім цукар, калі ў яго такі прыемны салодкі смак.
Добрае пытанне! У двух словах, аўсяны напой утрымлівае прыродныя цукры з аўса, з якога ён вырабляецца. У адрозненне ад салодкіх напояў (або іншых салоджаных альтэрнатыў напіткаў), у аўсяным напоі няма дабаўленых цукраў. Калі ты любіш аўсяны напой, але патрабуеш яго наогул без цукраў, мы распрацавалі Аўсяны напой Без цукру, які утрымлівае 0 г цукру на 100 мл.
Калі ў цябе адчувальнасць да глютэну, цэліякія або ты проста стараешся адмовіцца ад ужывання пшаніцы, на жаль, Аўсяны напой Alpro табе не падыходзіць. Ён натуральным чынам утрымлівае глютэн. Але ці каштаваў ты іншыя напоі? У нас ёсць міндальны, какосавы і соевы, у якіх зусім няма глютэну! Ты можаш дабаўляць іх у халодныя ці гарачыя напоі, ва ўлюблёныя сняданкі ці нават у смачныя соусы накшталт бешамелі. Сама дасканаласць!