Хочешь узнать больше о любимом продукте Alpro или о его вкуснейших ингредиентах? Здорово! Задай свой вопрос ниже
Мэта Alpro — дабаўляць як мага меней цукру ў любыя нашы вырабы. Мы верым, што з раслінных інгрэдыентаў, такіх як садавіна, арэхі і какос, якія і так дастаткова салодкія, можна ствараць смачныя стравы і напоі. Мы прапаноўваем шырокі асартымент прадуктаў харчавання і напояў з рознай колькасцю цукраў. Для кожнага знойдзецца нешта сваё. Ад непадсалоджаных прадуктаў і прадуктаў з нізкім утрыманнем цукраў да ўмерана падсалоджаных дэсертаў. Непадсалоджаны для Alpro азначае без цукраў і без падсаладзіцеляў.
Калі рэцэпт патрабуе крыху дадатковай салодкасці, таму што асноўны інгрэдыент зусім не салодкі ці замала салодкі, мы выбіраем найменшую колькасць цукру, якая забяспечвае патрэбны смак. Мы імкнёмся да таго, каб нашы прадукты ўтрымлівалі істотна менш цукраў, чым параўнальныя прадукты на рынку.
Вось што дадае нашым прадуктам салодкі смак (усё прыроднага паходжання):
Белы бураковы цукар — вырошчваецца ў Еўропе, каб адлегласць ад поля да стала была як мага карацейшай.
Трысняговы цукар — паходзіць з раёну Карыбскага мора.
Глюкозна-фруктозны сіроп — вырабляецца з цукровых буракоў або кукурузы.
Падсаладзіцель — атрымліваецца выключна са стэвіі. Мы ніколі не будзем выкарыстоўваць штучныя цукразаменнікі.
Возьмем, напрыклад, сою. Уся наша соя вырошчваецца фермерамі такім чынам, каб гэта не шкодзіла нашай планеце і людзям на ёй, у тым ліку табе.
Вось некалькі прычын, чаму мы любім нашу сою:
Ні адно зярнятка не паходзіць з амазонскага або іншага трапічнага лесу
Наша соя не зазнала генетычнай мадыфікацыі
100 % нашай арганічнай соі і большая частка звычайнай вырошчваюцца ў Еўропе (у асноўным у Францыі)
Астатнюю мы закупляем у Канадзе. Каб паменшыць вугляродны след, мы транспартуем яе на судне праз Атлантычны акіян. Без самалётаў + менш кіламетраў = менш CO2!
Мы таксама супрацоўнічаем з фермерамі, каб яны выкарыстоўвалі рацыянальную сельскагаспадарчую практыку, напрыклад, уключалі сою ў ратацыю культур для захавання азоту ў глебе і памяншэння расходавання ўгнаенняў. Да таго ж, мы можам прасачыць лёс кожнага нашага зярнятка. Наша сістэма праверана і сертыфікавана на адпаведнасць стандарту ProTerra незалежнай арганізацыяй Food Chain ID. Так што атрымлівайце асалоду ад нашай соі!
Мы ведаем, што міндаль патрабуе шмат вады. Таму, калі мы даведаліся, што ў Іспаніі і Італіі яму ў асноўным хапае дажджавой вады, мы вырашылі, што будзем закупляць яго толькі ў гэтых краінах.
Мы таксама супрацоўнічаем з фермерамі па захаванні біялагічнай разнастайнасці, каб яны выкарыстоўвалі расліны, сажалкі і жывыя агароджы паміж дрэвамі для прыцягнення дзікіх жывёл на свае землі. Нам цікава, хто з'явіцца!
Таксама нельга забываць пра пчол. Гэты найбольш важны апыляльнік харчовых культур дапамагае карміць цэлы свет. Мы супрацоўнічаем з пастаўшчыкамі і знешнімі экспертамі па вызначэнні вырабаў і вытворчых сістэм, бяспечных для апыляльнікаў, а таксама па прымяненні іх у дачыненні да ўсяго нашага міндалю да 2025 года.
Не. Мы закупляем сою наўпрост з фермаў, дзе соя вырошчваецца ўжо шмат год (у асноўным у Францыі) і выкарыстоўваецца ратацыя культур. Ні адна з гэтых фермаў не знаходзіцца на меліяраванай або абязлесенай зямлі. У мінуласці, калі мы закуплялі сою ў Бразіліі, яна таксама не паходзіла з вобласці трапічных лясоў або абязлесеных тэрыторый і была ў адпаведнасці са строгім кодэксам карпаратыўнай этыкі, вызначаным у базэльскіх крытэрыях. Кодэкс забяспечвае вырошчванне соі з павагай да навакольнага асяроддзя і людзей, а таксама адказнае выкарыстанне сыравіны і сельскагаспадарчай прадукцыі. Мы не закупляем сою на адкрытым рынку, але выключна ў фермераў, з якімі мы маем непасрэдны кантакт, каб мець магчымасць поўнасцю адсочваць сыравіну ад уборкі ўраджаю да гатовага прадукту.
Наши сотрудники тебе помогут. Заполни форму, и мы ответим тебе в ближайшее время.