Шукаеш нешта канкрэтнае? Паглядзім, што мы можам зрабіць...

Поиск выполняется…

На жаль, у нас няма кантэнту, які б адпавядаў таму, што ты шукаеш.

  • Правер правільнасць напісання ключавога слова

  • Паспрабуй іншыя словы або фразу

  • Паспрабуй увесці больш агульнае ключавое слова

Нашы інгрэдыенты

Пагаворым пра рыс

Рыс мае ўнікальны далікатны смак. Пакаштуй яго у чыстым выглядзе. Або ў складзе нашага какосавага напою. Той мае больш густую кансістэнцыю і вытанчаную крэмавасць. Рыс таксама не ўтрымлівае глютэн, таму гэта цудоўны варыянт, калі ты патрабуеш безглютэнавую дыету.

Наш рыс асаблівы, гэта варта ведаць
  • Рыс вырашае ўсё.

    Рыс вырашае ўсё.

    Гэтыя белыя зярняты — аснова далікатнага смаку. Таму, калі ты хочаш напой з мякчэйшым смакам, пакаштуй рысавы.

  • Карысна для цябе! *

    Карысна для цябе! *

    Наш рысавы напой натуральна ўтрымлівае мала тлушчу і з'яўляецца крыніцай кальцыя. І ніякага цукру ці падсаладзіцеляў! За гэта і вып'ем!

    *Крыніца кальцыю. Кальцый неабходны для падтрымання касцей у добрым стане. Для добрага здароўя рэкамендуецца разнастайны збалансаваны рацыён і, канешне, здаровы лад жыцця.
  • Рыс і рэцэпты...

    Рыс і рэцэпты...

    Змякчай смак гарбаты або кавы, налівай у страву са злакаў, дадавай у смузі ды кактэйлі. У выпечцы, пірагах, супах і соусах ён таксама добры. Але асалоду табе падорыць і проста ахалоджаны ў шклянцы.

У цябе ёсць пытанне адносна нашых прадуктаў з Рыс?
  • Таксама як у какосавым, міндальным і аўсяным напоях, утрыманне бялку ў рысавым напоі ніжэйшае, чым у соевым. 100 мл рысавага напою ўтрымліваюць 0,1 г пратэіну, у той час як у той жа колькасці соевага —3,3 грама.

    Затое рысавы напой мае іншыя харчовыя перавагі. Кожная яго порцыя ўтрымлівае 120 мг кальцыю, а таксама вітаміны D і B12. Малайчынка, рыс! Не забудзь, што рысавы напой цудоўна змешваецца з тваімі любімымі пратэінавымі смузі, а таксама веганскімі пратэінавымі парашкамі. Ён безмалочны, і таму выдатна падыходзіць для веганаў і прыхільнікаў расліннай стравы.

  • Хаця рысавы напой пажыўны і безмалочны, цяжарным і кормячым жанчынам не варта яго піць. Так, рыс — смачны злак, але не можам парэкамендаваць яго пры цяжарнасці або малым дзецям.

    Вядома, што рыс абсарбіруе мыш'як з глебы, у якой ён расце. Нягледзячы на тое, што колькасць можа быць малой, гэта канцэраген, які можа быць рызыкоўным для немаўлят. У выпадку сумненняў заўсёды парайся са сваім педыятрам, які парэкамендуе, што варта есці і чаго пазбягаць, калі ты гадуеш малыша.

  • У Alpro мы дбаем пра экалогію і ахову планеты, што ўключае скарачэнне колькасці харчовых адходаў. Канешне, маразілкі выдатна захоўваюць свежыя прадукты, але не ўсе раслінныя альтэрнатывы добра адчуваюць сябе там.

    Як і ў выпадку некалькіх іншых раслінных напіткаў, замарожванне і размарожванне могуць змяніць цудоўную кансістэнцыю і смак рысавага напою, таму лепш яго проста піць ахалоджаным. Каб зменшыць колькасць адходаў, у нашага рысавага напою адносна доўгі тэрмін захоўвання, гэта значыць, яго можна бяспечна выкарыстаць на працягу некалькіх месяцаў пасля пакупкі. Мы раім адкрываць смачны рысавы напой Alpro толькі ў тым выпадку, калі ты зможаш скарыстаць усю ўпакоўку на працягу 5–7 дзён.

Праглядзі іншыя нашы інгрэдыенты