Нашы інгрэдыенты

Пагаворым пра сою

Маленькія зярняткі шырокага прызначэння. Соя — адзін з нашых легендарных інгрэдыентаў. У Азіі яна з'яўляецца важнай часткай штодзённага рацыёну на працягу ўжо больш за 2000 год. Няма чаму дзівіцца, яна проста цудоўная.

Наша соя асаблівая, гэта варта ведаць

  • Моц расліннага пратэіну

    Моц расліннага пратэіну

    Соя — гэта тое, што табе патрэбна для здаровага, збалансаванага рацыёна. Яна ўтрымлівае высакаякасны пратэін з усімі эсэнцыяльнымі амінакіслотамі, якія патрабуе тваё цела. А вось насычаных тлушчаў у ёй мала.

    *Крыніца пратэіну. Пратэіны садзейнічаюць падтрыманню мышачнай масы. Для добрага здароўя рэкамендуюцца разнастайны, збалансаваны рацыён і здаровы лад жыцця.
  • Экалагічнасць. Без яе наша соя не абыйдзецца!

    Экалагічнасць. Без яе наша соя не абыйдзецца!

    Большая частка нашай соі вырошчваецца ў Еўропе, астатняя транспартуецца з Канады акіянічным шляхам. Ні адзін трапічны лес не пацярпеў. Наша соя зусім не шкодзіць нашай мілай планеце. Аб гэтым сведчыць сэртыфікат Pro Terra. Атрымлівайце асалоду!

  • Соя добрая для глебы!

    Соя добрая для глебы!

    Соя бярэ ўвесь кісларод, які ёй патрэбны, з паветра, а пасля пакідае яго ў глебе для наступнай культуры. Гэта азначае, што патрабуецца нашмат менш угнаенняў. Класна, праўда?

У цябе ёсць пытанне адносна нашых прадуктаў з Соя?
  • Возьмем, напрыклад, сою. Уся наша соя вырошчваецца фермерамі такім чынам, каб гэта не шкодзіла нашай планеце і людзям на ёй, у тым ліку табе.

    Вось некалькі прычын, чаму мы любім нашу сою:

    • Ні адно зярнятка не паходзіць з амазонскага або іншага трапічнага лесу

    • Наша соя не зазнала генетычнай мадыфікацыі

    • 100 % нашай арганічнай соі і большая частка звычайнай вырошчваюцца ў Еўропе (у асноўным у Францыі)

    • Астатнюю мы закупляем у Канадзе. Каб паменшыць вугляродны след, мы транспартуем яе на судне праз Атлантычны акіян. Без самалётаў + менш кіламетраў = менш CO2!

    Мы таксама супрацоўнічаем з фермерамі, каб яны выкарыстоўвалі рацыянальную сельскагаспадарчую практыку, напрыклад, уключалі сою ў ратацыю культур для захавання азоту ў глебе і памяншэння расходавання ўгнаенняў. Да таго ж, мы можам прасачыць лёс кожнага нашага зярнятка. Наша сістэма праверана і сертыфікавана на адпаведнасць стандарту ProTerra незалежнай арганізацыяй Food Chain ID. Так што атрымлівайце асалоду ад нашай соі!

  • Так! Мы прапануем шырокі асартымент раслінных прадуктаў з рознымі інгрэдыентамі і ўвесь час імкнёмся ўключаць новыя інгрэдыенты. Нашы напоі з міндалю, ляснога арэха, какоса, рысу і аўса цалкам бяспечныя для людзей з алергіяй на сою. На старонцы прадуктаў ты знойдзеш бягучы асартымент. Заўсёды правярай спіс інгрэдыентаў на ўпакоўцы, каб пабачыць актуальную і падрабязную інфармацыю. Alpro пералічвае ўсе магчымыя алергены на ўпакоўцы.

  • Соевыя прадукты Alpro, узбагачаныя кальцыем, па харчовай цэннасці эквівалентныя малочным прадуктам, таму што яны ўтрымліваюць якасны бялок. Прадукцыя Alpro гарантавана не ўтрымлівае лактозы і малочных бялкоў, пры гэтым у шмат якіх нашых вырабах колькасць кальцыю і вітамінаў падобная, як у малаку. Так што ты можаш бяспечна дабаўляць іх у чай ці каву, заліваць камячкі або выкарыстоўваць пры гатаванні любімых страў. На нашай старонцы з рэцэптамі ты знойдзеш смачныя, простыя і натхняльныя стравы.

  • Не. Мы закупляем сою наўпрост з фермаў, дзе соя вырошчваецца ўжо шмат год (у асноўным у Францыі) і выкарыстоўваецца ратацыя культур. Ні адна з гэтых фермаў не знаходзіцца на меліяраванай або абязлесенай зямлі. У мінуласці, калі мы закуплялі сою ў Бразіліі, яна таксама не паходзіла з вобласці трапічных лясоў або абязлесеных тэрыторый і была ў адпаведнасці са строгім кодэксам карпаратыўнай этыкі, вызначаным у базэльскіх крытэрыях. Кодэкс забяспечвае вырошчванне соі з павагай да навакольнага асяроддзя і людзей, а таксама адказнае выкарыстанне сыравіны і сельскагаспадарчай прадукцыі. Мы не закупляем сою на адкрытым рынку, але выключна ў фермераў, з якімі мы маем непасрэдны кантакт, каб мець магчымасць поўнасцю адсочваць сыравіну ад уборкі ўраджаю да гатовага прадукту.

  • Так, соевы бялок, які прысутнічае ў соевых прадуктах Alpro, утрымлівае ўсе эсэнцыяльныя амінакіслоты (складаныя часткі пратэіну) у правільнай колькасці ў параўнанні з жывёльнымі бялкамі. Цела не ўмее вырабляць гэтыя эсэнцыяльныя амінакіслоты, яно атрымлівае іх з бялкоў у складзе здаровага рацыёну. Усе нашы соевыя прадукты (напоі, дэсерты і раслінныя альтэрнатывы ёгурту) з'яўляюцца выдатнай крыніцай пратэіну, якая дапамагае дасягнуць рэкамендаванага сутачнага спажывання. У соі багата бялку ад самой прыроды.

Праглядзі іншыя нашы інгрэдыенты